Сітуацыя ў фінансавым сектары стабільная, попыт на замежную валюту задавольваецца. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў.
"Фінансавы сектар зведвае найбольшы націск, але сітуацыя ў цэлым стабільная і кіруемая. Ёсць невялікі павышаны попыт на замежную валюту, у асноўным з боку суб'ектаў гаспадарання. Увесь попыт задавольваецца", - сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, невялікі адток з рублёвых дэпазітаў фізічных і юрыдычных асоб суправаджаецца павелічэннем валютных дэпазітаў.
Фота: БелТА