навіна

ад 22.05.2008

Фарміраванне стратэгіі развіцця СНД неабходна завяршыць на працягу 2008-2009 гадоў


Фарміраванне стратэгіі развіцця СНД неабходна завяршыць на працягу 2008-2009 гадоў

Фарміраванне стратэгіі развіцця СНД неабходна завяршыць на працягу 2008-2009 гадоў. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы сёння ў Мінску з Прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Таір аглы Расі-задэ.

Як адзначыў беларускі прэм'ер, гэта і іншыя актуальныя пытанні будуць разгледжаны на чарговым пасяджэнні Савета Кіраўнікоў урадаў СНД у Мінску 23 мая.

Сяргей Сідорскі падзякаваў прэм'ер-міністру Азербайджана за гатоўнасць да сумеснай работы як у фармаце СНД, так і па пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва.

У сваю чаргу Артур Таір аглы Расі-задэ падкрэсліў, што Азербайджан надае асаблівае значэнне развіццю адносін з Беларуссю. Ён выказаў упэўненасць, што гэтыя кантакты будуць пашырацца і далей. Па выніках мінулых сустрэч ужо дасягнуты пэўныя зрухі, дадаў прэм'ер.

У студзені - сакавіку 2008 года тавараабарот Беларусі і Азербайджана склаў $25,4 млн. і павялічыўся ў 1,9 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года. У тым ліку экспарт дасягнуў $24,5 млн. (рост у 1,9 раза), імпарт - $939 тыс. (рост у 1,5 раза).

Па выніках 2007 года Азербайджан займае шостае месца ў аб'ёме знешняга гандлю Беларусі з краінамі СНД. Двухбаковы тавараабарот у мінулым годзе склаў $89,7 млн. і ў параўнанні з 2006 годам павялічыўся ў 2,4 раза. Пры гэтым беларускі экспарт у Азербайджан дасягнуў $86,4 млн. (рост у 2,5 раза), імпарт - $3,3 млн. (рост на 19,8 працэнта). Сальда дадатнае - $83,2 млн.

Аснову беларускага экспарту ў Азербайджан складае прадукцыя машынабудавання, дрэваапрацоўкі, прамысловыя спажывецкія тавары, прадукты харчавання. У таварнай структуры імпарту з гэтай краіны пераважае сельскагаспадарчая прадукцыя і сыравіна. У прыватнасці, імпартуюцца фруктовыя і агароднінныя сокі, памідоры, ацыклічныя спірты, тканіны з сінтэтычных комплексных ніцей, гліны.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана ўключае таксама вытворчую кааперацыю. Так, у Азербайджане створаны зборачныя вытворчасці трактароў і грузавых аўтамабіляў, па беларускай тэхналогіі адноўлены оптыка-механічны завод. Ажыццяўляецца кааперацыя па выпуску ў Азербайджане мабільных буравых установак на шасі МЗКЦ, вядзецца работа па стварэнню зборачнай вытворчасці ліфтаў.

У сакавіку 2007 года ў Баку на ўзроўні прэм'ер-міністраў праведзена чацвёртае пасяджэнне Міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, на якім былі зацверджаны мерапрыемствы па выкананню Праграмы доўгатэрміновага сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь да 2015 года.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь