навіна

ад 11.04.2008

Накіраванасць дзяржпраграмы па пераадоленню наступстваў аварыі на ЧАЭС у бліжэйшы час зменіцца

Накіраванасць дзяржпраграмы па пераадоленню наступстваў аварыі на ЧАЭС у бліжэйшы час зменіцца

Дзяржаўная праграма па пераадоленню наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у бліжэйшы час зменіць сваю накіраванасць, паведаміў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, пад час рабочай паездкі ў Гомельскай вобласці. "Ад вырашэння праблем выжывання і станаўлення эканомікі мы павінны перайсці да ўстойлівага развіцця гэтых раёнаў", - так ахарактарызаваў кіраўнік Урада сутнасць работы на 2009-2011 гады. Асноўныя рэсурсы, а, як вядома, на рэалізацыю дзяржпраграмы выдзелена Br3,2 трлн., будуць накіраваны на ўмацаванне матэрыяльнай базы прадпрыемстваў, стварэнне новых невялікіх вытворчасцей. Пры гэтым трэба ўлічваць вопыт ужо рэалізаваных праектаў.

Напрыклад, у выніку пераспецыялізацыі сельгасвытворчасці ў Нараўлянскім раёне аб'ём валавой вытворчасці за апошнія 5 гадоў тут узрос на 80 працэнтаў. Калі не так даўно насельніцтва раёна складала 9 тыс. чалавек, то цяпер - 12,8. Гэта значыць, сітуацыя стабілізавалася, і цяпер неабходна замацаваць дасягнутыя вынікі. Акрамя таго, пераспецыялізацыя дала магчымасць вырашыць пытанне вытворчасці чыстай сельгаспрадукцыі. Напрыклад, у КУП "Уладзіміраўскі-Галоўчыцы" атрымліваюць малако, якое па ўзроўню якасці адпавядае нормам, устаноўленым для дзіцячага харчавання.

У Беларусі ў 2008-2009 гадах будзе пабудавана шэсць заводаў па перапрацоўцы малочнай сыроваткі. Аб гэтым паведаміў журналістам Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі. Кошт гэтага праекта складзе Br130 млрд. Гэта тэма будзе абмяркоўвацца на бліжэйшым пасяджэнні ўрада краіны, адзначыў ён.

З уводам у строй гэтых прадпрыемстваў у рэспубліцы будзе створана безадходная тэхналогія перапрацоўкі малака, што дасць магчымасць атрымліваць прадукт з максімальнай прыбавачнай вартасцю.

Акрамя таго, будуць скарочаны тэрміны мадэрнізацыі малочнай галіны ў цэлым. Яе тэхпераўзбраенне будзе завершана не ў 2010 годзе, як планавалася раней, а ўжо ў наступным. На гэтыя мэты Урад зарэзерваваў фінансавыя рэсурсы, і цяпер рэгіёны павінны ў сціслыя тэрміны прадаставіць скарэкціраваныя планы. У прыватнасці, кіраўніцтву Гомельскай вобласці дадзена ўказанне прадставіць гэты план праз месяц.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь