|
Урад Беларусі рэкамендаваў органам дзяжаўнага кіравання, арганізацыям, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на добраахвотнай аснове правесці 19 красаіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах. Замест гэтага можна ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан сквераў, паркаў, іншых зон масавага адпачынку, праезнай часткі вуліц, тратуараў і дваровых тэрыторый. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 7 красавіка 2008 года нумар 517.
|
|
Урад Беларусі прадаставіў гарантыі адкрытаму акцыянернаму таварыству "Белаграпрамбанк" у пагашэнні базавымі арганізацыямі, якія вырабляюць пладова-агароднінныя кансервы, крэдытаў і працэнтаў за карыстанне імі (у частцы, якая не кампенсуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту). Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 485 ад 31 сакавіка. Яно ўступіла ў сілу з дня падпісання дакумента.
|