навіна

ад 24.03.2008

Саўмін Беларусі ўстанавіў памеры датацый на пуцёўкі для дзяцей у аздараўленчыя лагеры на летніх канікулах

Мінпрам Беларусі і карэйскія аўтавытворцы абмяркоўваюць магчымасці супрацоўніцтва

Міністэрства прамысловасці Беларусі і карэйскія аўтавытворцы абмяркоўваюць магчымасці супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з прадстаўнікамі карэйскіх кампаній. "Мінпрам Беларусі вядзе актыўную работу па вывучэнню магчымасцей інтэграцыі з аўтамабільнымі кампаніямі Карэі", - сказаў Сяргей Сідорскі і растлумачыў, што абмяркоўваюцца розныя варыянты супрацоўніцтва - пачынаючы з вытворчасці асобных кампанентаў і заканчваючы вытворчасцю грузавых аўтамабіляў сярэдняй танажнасці.

Паводле слоў Прэм'ер-міністра, у ходзе яго апошняга візіту ў Карэю ў канцы 2007 года былі абмеркаваны магчымасці ўдзелу карэйскіх кампаній у фінансаванні інвестыцыйных і інавацыйных праектаў у Беларусі. У першую чаргу гэта датычыцца праектаў у энергетычнай і банкаўскай сферах, ёсць цікавыя праекты ў медыцынскай галіне. Усяго на разгляд карэйскаму боку было перададзена звыш 10 праектаў.

Сяргей Сідорскі таксама нагадаў, што Беларусь актыўна супрацоўнічае і з іншымі карэйскімі кампаніямі, у прыватнасці LG. "Мы дамовіліся з прэзідэнтам кампаніі LG па краінах СНД сустрэцца ў бліжэйшы час у Мінску і абмеркаваць магчымасці вытворчасці LCD-панэлей у Беларусі. Нашы дагаворы з LG выконваюцца, першыя камплекты LCD-панэлей паступілі на "Інтэграл", дзе паспяхова ідзе іх зборка", - адзначыў прэм'ер-міністр.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі карэйскіх кампаній Goodmorning Shinhan Securities, SK E&C (SK Engineering & Construction Co., Ltd), КЕРСО (Korea Electric Power Company). Кампанія Goodmorning Shinhan Securities - адна з вядучых брокерскіх і інвестыцыйна-банкаўскіх устаноў Карэі. SK E&C - лідэр краіны ў будаўнічай галіне. Асноўныя праекты, рэалізаваныя кампаніяй, - высакаскорасная чыгунка Seoul-Busan, найноўшы завод па ачыстцы нафты, а таксама нафтавыя ачышчальныя заводы ў Кувейце, Бразіліі, Гане і іншых краінах свету. Кампанія КЕРСО - адзіны пастаўшчык электраэнергіі ў Карэі, працуе на ўнутраных і знешніх рынках свету. Міжнародная дзейнасць кампаніі - інвесціраванне ў праекты, звязаныя з энергетыкай.

ААТ "АСБ "Беларусбанк" і карэйская кампанія Goodmorning Shinhan Securities падпішуць мемарандум аб супрацоўніцтве. Адпаведная дамоўленасць дасягнута сёння на сустрэчы Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з прадстаўнікамі карэйскіх кампаній.

Кампанія Goodmorning Shinhan Securities - адна з вядучых брокерскіх і інвестыцыйна-банкаўскіх устаноў Рэспублікі Карэя. Кампанія заснавана ў 1973 годзе, а ў 2002 годзе ўвайшла ў склад карпарацыі Shinhan Financial Group шляхам зліцця кампаній Goodmorning Securities і Shinhan Securities. Бягучая капіталізацыя кампаніі Goodmorning Shinhan Securities складае амаль $5,5 млрд.

Карпарацыя Shinhan Financial Group мае 11 даччыных кампаній, 21 прадстаўніцтва ў 8 краінах свету. Цяпер карпарацыя - другая па велічыне фінансавая ўстанова Рэспублікі Карэя, адна з вядучых фінансавых карпарацый Азіі і ўвайшла ў пералік 100 самых буйных банкаўска-фінансавых устаноў свету.

Акрамя галаўнога падраздзялення і філіялаў у Рэспубліцы Карэя Goodmorning Shinhan Securities уключае аднайменныя кампаніі ў ЗША, Германіі і Кітаі. Кампанія імкнецца да таго, каб стаць магутнай інвестыцыйна-банкаўскай сістэмай, а ў доўгатэрміновай перспектыве - вядучым сусветным іграком на рынку фінансавых паслуг, у тым ліку шляхам вядзення актыўнай інвестыцыйнай палітыкі ў розных краінах свету.

Па выніках 2006/2007 фінансавага года даход ад асноўнай дзейнасці кампаніі Goodmoming Shinhan Securities склаў $1,3 млрд., а чысты прыбытак пасля выплаты падаткаў - $102,3 млн. пры рэнтабельнасці 11,9 працэнта. У Паўднёвай Карэі функцыянуюць 1292 аддзяленні кампаніі, якія ажыццяўляюць страхавую і інвестыцыйную дзейнасць, работу з каштоўнымі паперамі і банкаўскімі карткамі.

Кампанія Goodmoming Shinhan Securities плануе выхад на рынак СНД, у тым ліку на рынак Беларусі ў мэтах удзелу ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў беларускіх арганізацый.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь