навіна

ад 20.02.2008

У Мінску нараджальнасць у 2007 годзе перасягнула смяротнасць


У Мінску нараджальнасць у 2007 годзе перасягнула смяротнасць

У Мінску ў мінулым годзе нараджальнасць перасягнула смяротнасць. Аб гэтым паведаміў сёння на відэаканферэнцыі ў Доме Урада Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Косінец.

"Такім чынам, у сталіцы Беларусі дзякуючы прынятым мерам удалося сціснуць дэмаграфічныя нажніцы", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго даных, у 2007 годзе ў цэлым па рэспубліцы нараджальнасць узрасла на 7,3 працэнта, смяротнасць знізілася на 4 працэнты. Як станоўчы факт Аляксандр Косінец адзначыў значнае зніжэнне смяротнасці ў вёсцы - на 6,6 працэнта ў параўнанні з 2006 годам.

Колькасць насельніцтва краіны на 1 студзеня бягучага года склала 9 млн. 689,7 тыс. чалавек. "Прагназавалася, што жыхароў краіны будзе на гэту дату 9 млн. 612 тыс., - дадаў віцэ-прэм'ер. - Дасягнуты паказчык з'яўляецца чарговым крокам па вырашэнню задачы змяншэння насельніцтва краіны".

Аляксандр Косінец паставіў задачу перад губернатарамі рэгіёнаў прааналізаваць дэмаграфічную сітуацыю ў раёнах і гарадах, выявіць прычыны зніжэння нараджальнасці і павышэння смяротнасці, прыняць канкрэтныя мерапрыемствы па выпраўленню існуючай сітуацыі.

Паказчык дзіцячай смяротнасці ў Беларусі неабходна знізіць удвая. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Косінец.

Ён адзначыў, што дзіцячая смяротнасць у мінулым годзе склала 5,2 праміле, у параўнанні з 2006 годам яна знізілася на 16 працэнтаў. Гэты паказчык - адзін з лепшых у свеце, падкрэсліў Аляксандр Косінец, аднак ёсць рэзервы для яго далейшага зніжэння.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, узровень мацярынскай смяротнасці ў мінулым годзе знізіўся практычна ўдвая ў параўнанні з 2006 і склаў 5,8 выпадка на 100 тыс. народжаных жывымі дзяцей. "Гэты паказчык таксама трэба знізіць у два разы", - сказаў Аляксандр Косінец.

Праграма па барацьбе з курэннем рэалізуецца ў Беларусі неэфектыўна, лічыць Аляксандр Косінец. "У рэспубліцы 65 працэнтаў мужчын і 20 працэнтаў жанчын кураць, - канстатаваў ён. - Больш за ўсё курцоў сярод рабочых, навучэнцаў ПТВ, ССНУ, студэнтаў ВНУ. Прычына 97 працэнтаў смерці ад раку лёгкіх - курэнне".

Асаблівы непакой выказаў Аляксандр Косінец у сувязі з захваральнасцю на алкагалізм і траўматызмам у стане алкагольнага ап'янення. Акрамя таго, падкрэсліў ён, 25 працэнтаў жыхароў Беларусі маюць залішнюю вагу. "Патрэбна жорсткая антырэклама схільнасці да шкодных прывычак, - падкрэсліў ён. - Мы абавязаны ўскалыхнуць нацыю, пераарыентаваць максімальна вялікую колькасць людзей на здаровы лад жыцця".

Паводле даных статыстыкі, у мінулым годзе ад выпадковых атручэнняў алкаголем памерлі 2,4 тыс. чалавек.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь