навіна

ад 26.05.2008

Рабочая паездка Прэм'ер-міністра Беларусі ў Мінскую вобласць


Рабочая паездка Прэм'ер-міністра Беларусі ў Мінскую вобласць

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі запатрабаваў паскорыць пераўтварэнне ААТ "Слуцк-Модуль" і пачаць работу на гэтым прадпрыемстве ўжо ў бягучым годзе. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Слуцку ў час наведвання ААТ.

Кіраўнік Урада адзначыў, што Міністэрства прамысловасці праз месяц павінна прадставіць ва ўрад на зацвярджэнне бізнес-план работы прадпрыемства. Пры гэтым акцыі ААТ павінны стаць уласнасцю дзяржавы. Прэм'ер-міністр запатрабаваў "не чакаць і не шукаць акцыянераў, якія развалілі гэты завод і цяпер патрабуюць грошы за свае акцыі". Таму ў бліжэйшы час будзе аб'яўлены кошт акцый і яны будуць прададзены.

А завод пачне падрыхтоўку новай вытворчасці. Плануецца, што тут размесцяць выпуск вузлоў і кампанентаў для Мінскага аўтамабільнага завода. Магчыма, будуць вырабляць прычэпы. Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што за 2 гады прадпрыемства павінна выйсці на добрыя паказчыкі па аб'ёму выпуску.

Вытворчая плошча ААТ "Слуцк-Модуль" складае 33 тыс.кв.м. Уся маёмасць захавана. Разам з тым даўгі прадпрыемства складаюць Br3,3 млрд., з іх Br1 млрд. бюджэту і Br1 млрд. банкам. Акцыямі на суму Br32 млн. валодаюць работнікі прадпрыемства і пабочныя фізічныя асобы.

ААТ "Слуцк-Модуль" плануецца пераўтварыць у структурнае падраздзяленне Мінскага аўтамабільнага завода, паведаміў сёння ў Слуцку міністр прамысловасці Беларусі Анатоль Русецкі.

Гэта прадпрыемства знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Цяпер яно не працуе, раней тут было задзейнічана 70 чалавек. ААТ "Слуцк-Модуль" выпускала прадукцыю дрэваапрацоўкі.

Міністэрства прамысловасці прапануе пераўтварыць гэта прадпрыемства шляхам ліквідацыі ААТ і перадачы яго маёмасці Мінскаму аўтамабільнаму заводу. Мяркуецца, што МАЗ можа наладзіць тут выпуск прычэпаў.-0-

У Беларусі неабходна павялічваць вытворчасць будаўнічых канструкцый для АПК - жывёлагадоўчых ферм, птушнікаў. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, наведваючы Слуцкі сельскі будаўнічы камбінат Мінскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства "Мінскаблсельбуд".

Паводле яго слоў, у рэспубліцы з 2009 года плануецца штогод будаваць не менш як 1,5 тыс. аднолькавых комплексаў для жывёлагадоўлі. З гэтай мэтай трэба будзе аднавіць у Беларусі 6 такіх заводаў, як у Слуцку.

Слуцкаму сельскаму будаўнічаму камбінату для нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці трэба правесці тэхнічнае пераўзбраенне і рэканструкцыю. Паводле разлікаў, на гэта спатрэбіцца Br10 млрд. Пры гэтым прэм'ер-міністр падкрэсліў, што "неабходна дакладна пралічыць усе неабходныя затраты і якім будзе ў далейшым прыбытак вытворчасці". Калі слуцкае прадпрыемства будзе рабіць 300 аднолькавых комплексаў для жывёлагадоўлі ў год і закладзе рэнтабельнасць 10 працэнтаў, то гэта будзе прыбытковая вытворчасць. Цяпер камбінат вырабляе 12 такіх будынкаў у месяц. У бліжэйшай перспектыве яму неабходна давесці аб'ёмы да 28 комплексаў штомесяц. Праз два тыдні праект па рэканструкцыі Слуцкага СБК павінен быць разгледжаны ва ўрадзе, сказаў прэм'ер. Для развіцця прадпрыемства з абласнога бюджэту прадугледжваецца выдзеліць Br2 млрд.

На Слуцкім сельскім будкамбінаце цяпер працуюць 262 чалавекі. У бліжэйшым будучым колькасць занятых плануецца павялічыць да 550 чалавек. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі складае 14,9 працэнта.

ААТ "Калібр" выйшла на прыбытковую работу, паведаміў сёння ў Слуцку дырэктар прадпрыемства Пётр Кавалёў, дакладваючы аб рабоце завода Прэм'ер-міністру Беларусі Сяргею Сідорскаму.

Пасля працяглага фінансавага крызісу, які назіраўся 2,5 года таму, дзякуючы ўказу нумар 538, прынятаму ў жніўні 2006 года, прадпрыемства стала працаваць без страт. Цяпер ААТ "Калібр" мае рэнтабельнасць 3,6 працэнта.

Прадпрыемства выпускае станцыі кіравання ліфтамі, 80 працэнтаў якіх экспартуецца ў Расію. На заводзе вырабляецца абсталяванне для птушкагадоўлі, а таксама радыёвымяральная апаратура: асцылографы, вольтметры, метралагічнае абсталяванне.

Кіраўнік Урада пацікавіўся эканамічнай устойлівасцю прадпрыемства на перспектыву да 2011 года. Паводле ацэнкі дырэктара "Калібра", аказанай дзяржпадтрымкі дастаткова для таго, каб працаваць эфектыўна і бачыць выразную перспектыву развіцця эканомікі завода.

Міністр прамысловасці Беларусі Анатоль Русецкі ў сувязі з гэтым таксама дадаў, што ААТ "Калібр" будзе працаваць па праграме павелічэння выкарыстання айчыннай электронікі ў машынабудаванні. Беларускія электронныя кампаненты цяпер устанаўліваюцца ў халадзільніках "Атлант", грузавых аўтамабілях, замяшчаючы імпартныя. Пакуль што доля айчынных камплектуючых радыёэлектронікі складае 10-30 працэнтаў, і ў перспектыве гэты паказчык павінен павялічвацца.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь