навіна

ад 22.05.2008

Двухбаковыя сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі з калегамі з Украіны і Малдовы запланаваны ў ходзе пасяджэння СКУ СНД


Двухбаковыя сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі з калегамі з Украіны і Малдовы запланаваны ў ходзе пасяджэння СКУ СНД

Як чакаецца, Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 23 мая правядзе двухбаковыя сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнкай і Прэм'ер-міністрам Малдовы Зінаідай Грачанай.

Сустрэчы запланаваны ў рамках пасяджэння Савета Кіраўнікоў урадаў краін СНД, якое пройдзе ў Мінску.

Гандлёвыя адносіны Беларусі з Украінай і Малдовай развіваюцца дынамічна. Тавараабарот з Украінай у студзені-сакавіку 2008 года ўзрос на 98 працэнтаў у параўнанні з адпаведным перыядам 2007 года і склаў $1,2 млрд. Экспарт беларускай прадукцыі павялічыўся ў 2,4 раза да $757,4 млн., імпарт - на 49,8 працэнта да $449,2 млн.

Тавараабарот Беларусі і Малдовы ў першым квартале склаў $71,5 млн. і ўзрос у параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года на 64 працэнты. Беларускі экспарт тавараў у Малдову павялічыўся на 63 працэнты да $51,1 млн., пастаўкі малдаўскай прадукцыі ў Беларусь - на 67 працэнтаў да $20,4 млн.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь