6 красавіка Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць.
У
ходзе паездкі кіраўнік Урада наведаў Бягомльскі завод «Ветразь» –
дачынае прадпрыемства Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання, дзе
азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па вытворчасці
камплектуючых вырабаў для ліфтаў і перспектывамі развіцця прадпрыемства.
Міхаіл
Мясніковіч таксама праверыў гатоўнасць гаспадарак Віцебскай вобласці да
вясенне-палявых работ на прыкладзе сельгаспрадпрыемства
"АграБераснёўка", наведаў некалькі аб'ектаў сацыяльна-культурнай і
бытавой сферы.
Па выніках паездкі Прэм'ер-міністр зрабіў шэраг
даручэнняў у адрас Віцебскага аблвыканкама, Міністэрства сельскай
гаспадаркі, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальнай акадэміі навук,
іншых арганізацый.
У прыватнасці, Міхаіл Мясніковіч даручыў
прыняць меры па скарачэнні адмоўнага знешнегандлёвага сальда вобласці,
якое з'яўляецца другім па велічыні ў рэспубліцы, больш актыўна
прыцягваць у рэгіён прамыя замежныя інвестыцыі, разгледзіць магчымасці
стварэння новых вытворчасцей на дзеючых прадпрыемствах у мэтах
павелічэння прамысловай вытворчасці, забяспечыць навядзенне парадку на
жывёлагадоўчых фермах, вырашыць пытанне з забеспячэннем рэгіёну
мінеральнымі ўгнаеннямі, прапрацаваць магчымасці па развіцці бізнесу па
перапрацоўцы ягад і грыбоў і інш.