Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і кіраўніцтва ААТ "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій" абмеркавалі перспектывы развіцця парку.
Андрэй Кабякоў наведаў аб'екты ПВТ, што будуюцца, азнаёміўся з перспектывамі развіцця тэрыторыі. Кіраўнік беларускага Урада даручыў кіраўніцтву ПВТ прадставіць комплексны план тэрытарыяльнага развіцця парку з улікам жыллёвых праграм кампаній-рэзідэнтаў.
Як паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій" Валерый Цапкала, у цяперашні час рэзідэнтамі парку з'яўляюцца каля 150 кампаній, у якіх працуюць больш за 22 тыс. чалавек.