Беларусбанку будзе прадастаўлена у 2018 годзе гарантыя Урада ў пагашэнні асноўнай сумы доўгу па крэдыту, выдаваемаму ААТ "Лідахлебапрадукт". Крэдыт прызначаны для разлікаў за прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2018 года, што пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, у тым ліку для яе папярэдняй аплаты па дагаворах пастаўкі, кампенсацыі выдаткаў на вытворчасць гэтай прадукцыі, аплаты паслуг па ўборцы такой прадукцыі і транспартных паслуг (выдаткаў) па яе дастаўцы. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2018 г. № 449.
Гэтым жа дакументам ААТ "Лідахлебапрадукт" унесена ў Пералiк нарыхтоўшчыкаў, якім у 2018 - 2019 гадах прадастаўляюцца субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, выдадзенымі банкамі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2018 г. № 158 "Аб закупцы прадукцыі раслінаводства".
Пастанова ўступае ў сілу са дня яе прыняцця.