Урадам зацверджаны план падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы)
законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання на 2019
г.. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2019 г. № 77.
У план увайшлі 33
законапраекты ў розных сферах. У прыватнасці, дакумент прадугледжвае
падрыхтоўку законапраектаў аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у
грамадзянскі, банкаўскі, крымінальны кодэксы і Кодэкс аб нетрах, а
таксама ў закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях медыяцыі". Як
адзначаецца, удасканаленне норм кодэксаў будзе ажыццяўляцца з улікам
практыкі іх прымянення.
Будуць падрыхтаваны законапраекты аб
унясенні з улікам практыкі прымянення законаў змяненняў і дапаўненняў у
законы "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі", "Аб лекавых сродках", "Аб
ахове здароўя", "Аб трацейскіх судах", "Аб сумесным домаўладанні", "Аб
грамадзянстве Рэспублікі Беларусь", "Аб турызме", "Аб барацьбе з
карупцыяй".
Пастанова вызначае таксама падрыхтоўку законапраектаў
"Аб персанальных даных", "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай
інтэграцыі", "Аб самарэгулюемых арганізацыях", "Аб судова-экспертнай
дзейнасці", "Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў", "Аб дзяржаўнай
рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання".
У план уключана падрыхтоўка канцэпцыі законапраекта "Аб страхавой дзейнасці".
Рэспубліканскім
органам дзяржаўнага кіравання даручана забяспечыць своечасовую і
якасную падрыхтоўку законапраектаў (іх канцэпцый), прадугледжаных
планам, іх узгадненне з зацікаўленымі і прадстаўленне ва ўрад ва
ўстаноўленыя тэрміны.