Савет Міністраў зацвердзіў Канцэпцыю інтэграванага кіравання Дзяржаўнай
граніцай Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай
Урада ад 12 сакавiка 2019 г. № 153.
Канцэпцыяй вызначаецца
сутнасць дзейнасці дзяржорганаў, надзеленых заканадаўствам паўнамоцтвамі
ў галіне дзяржаўнай пагранічнай і мытнай палітыкі па ажыццяўленню
інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь з
дапамогай збалансаванага развіцця яе бар'ернай і кантактнай функцый.
Мэтамі
інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай з'яўляюцца павышэнне
эфектыўнасці дзяржаўнай дзейнасці, накіраванай на супрацьдзеянне
пагранічным небяспекам і гарманізацыю правілаў (стандартаў), якія
паскараюць пропуск фізічных асоб, транспартных сродкаў і тавараў праз
Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.
Распрацоўка Канцэпцыі
абумоўлена неабходнасцю пашырэння ўнутрыведамаснага і міжведамаснага
ўзаемадзеяння паўнамоцных дзяржаўных органаў па рэалізацыі дзяржаўнай
пагранічнай і мытнай палітыкі, а таксама павышэння эфектыўнасці
прымянення інструментаў міжнароднага супрацоўніцтва ў інтарэсах
забеспячэння пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Дакумент
распрацаваны на падставе міжнародных дагавораў і нарматыўных прававых
актаў Рэспублікі Беларусь, а таксама мадэлі інтэграванага кіравання
граніцамі Еўрапейскага саюза.
Рэалізацыя Канцэпцыі ажыццяўляецца
згодна кампетэнцыі Дзяржаўным пагранічным камітэтам і Дзяржаўным мытным
камітэтам ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі дзяржорганамі пры
каардынацыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўнаму
памежнаму камітэту сумесна з Дзяржаўным мытным камітэтам даручана ў
трохмесячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў па
рэалізацыі Канцэпцыі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.