навіна

ад 22.03.2019

Аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы

​Праекты асноўных эканамічных дакументаў на 2020 год даручана ўнесці ў Савет Міністраў да 1 жніўня 2019 года. Гэта прадугледжана распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2019 г. № 73р.

Для іх падрыхтоўкі распараджэннем створана міжведамасная рабочая група на чале з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Аляксандрам Турчыным. Яна сфармуе прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2020 год, прагноз асноўных параметраў эканамічнага развіцця на 2020 год і планавы перыяд, параметры важнейшых грашова-крэдытных паказчыкаў і асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2020 год і планавы перыяд.

Вызначаны план работы групы і тэрміны распрацоўкі названых праектаў. Да 1 жніўня 2019 года неабходна ўнесці ў Савет Міністраў праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2020 год і прагнозу асноўных параметраў эканамічнага развіцця да 2020-й і планавы перыяд.

Міністэрству фінансаў разам з рэспубліканскімі дзяржорганамі, аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам, Нацбанкам, Нацыянальнай акадэміяй навук даручана распрацаваць праект рэспубліканскага бюджэту на 2020 год і да 1 жніўня 2019-га ўнесці яго ва Урад.


Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь