Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2019 г. №
607 зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай
бяспекі пры ажыццяўленні геолагаразведачных работ.
Патрабаванні
распрацаваны ў адпаведнасці з пунктам 2 агульных патрабаванняў пажарнай
бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў,
збудаванняў), ізаляваных памяшканняў i iншых аб'ектаў, якія належаць
суб'ектам гаспадарання, і абавязковыя для выканання юрыдычнымі асобамі
(кіраўнікамі (службовымі асобамі), работнікамі) і індывідуальнымі
прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць геолагаразведачныя работы.
Адказнасць за іх парушэнне і (або) невыкананне ўсталёўваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Права
растлумачваць пытанні прымянення зацверджаных спецыфічных патрабаванняў
прадастаўлена Міністэрству па надзвычайных сітуацыях.
Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.