навіна

ад 12.09.2019

Аб зацвярджэнні Пагаднення аб каардынацыі міждзяржаўных адносін у галіне фундаментальных даследаванняў дзяржаў - удзельніц СНД

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.09.2019 г. № 612 зацверджана Пагадненне аб каардынацыі міждзяржаўных адносін у галіне фундаментальных даследаванняў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісанае ў г.Ашхабаде 31 мая 2019 года.

Упаўнаважаным органам, адказным за рэалізацыю Пагаднення, вызначана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу Пагаднення.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь