навіна

ад 19.09.2019

Аб паскораным развіцці асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь устанавіў мэтавыя параметры паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 2019 - 2020 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 18 верасня 2019 г. № 627.

Дакументам вызначаны задачы па забеспячэнню раўнамернага развіцця тэрыторый, скарачэнні разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва ў рэгіёнах за кошт паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш (гарады - Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Бабруйск, раёны - Полацкі, Мазырскі, Лідскі, Барысаўскі, Маладзечанскі і Салігорскі).

Аблвыканкамам даручана забяспечыць стварэнне ўмоў і прыняцце мер для паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, названых у дадатку.

Міністэрству эканомікі неабходна штоквартальна інфармаваць Урад аб эфектыўнасці прынятых у рэгіёнах мер і выніках дасягнення мэтавых параметраў.


Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь