навіна

ад 25.10.2019

Аб стварэнні Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню XXVІІ Дня беларускага пісьменства ў г. Бялынічы

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2019 г. № 718 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІІ Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці 6 верасня 2020 года.

Кіраўніком аргкамітэта назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Магілёўскага аблвыканкама, Бялыніцкага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых крыніц.

Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Ён праводзiцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.

У 2019 годзе Дзень пісьменства прымаў Слонім.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь