навіна

ад 28.11.2019

​Беларусь з 1 снежня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 снежня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 27 лістапада 2019 г. № 802.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $90,5 за 1 т (раней - $88,3).

Пошліна на прамагонны бензін павышана з $48,5 да $49,7за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $26,4 да $27,1за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, змазачных і іншых алеяў.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 лістапада. Тады яны былі таксама павышаны.



Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь