Электронныя звароты

Электронныя звароты грамадзян, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.

Грамадзяне, юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.

Электронны зварот – зварот заяўніка, пададзены праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасцi звароту.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • выклад сутнасці звароту (сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкi на інтэрнэт-рэсурсы);
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Заяўнік мае права адазваць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.

У выпадку, калі накіраваныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты:

  • якія выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • у якіх адсутнічаюць найменне і (або) адрас арганізацыі або пасада і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • у якіх адсутнічаюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • у якіх адсутнічаюць поўная назва юрыдычнай асобы і адрас яе месца знаходжання;
  • у якіх адсутнічаюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка цi асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • у якіх не выкладзена сутнасць звароту;
  • тэкст якіх не паддаецца чытанню;
  • у тэксце якіх маюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы цi выразы;
  • якiя падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або па якiх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду;
  • якiя змяшчаюць пытанні, што не адносяцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;
  • па якiх прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • па якiх заяўнікам пададзены паўторны зварот, калі зварот ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • па якiх з заяўнікам спынена перапіска;
  • якiя змяшчаюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да ўчынення проціпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны заяўнікам у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.
 

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь