Навiны
  • 06/06/2018навіна
    Наведванне міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2018"

    Беларусь і Расія могуць абмеркаваць механізм абмену электроннымі ветэрынарнымі сертыфікатамі на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы 13 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння ў час наведвання міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2018".

  • 04/06/2018навіна
    Cустрэча з міністрам замежных спраў Манголіі

    ​Беларусь можа стварыць першы ў Манголіі малочны кластар. Аб гэтым паведаміў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарам.

  • 01/06/2018навіна
    Сустрэча са старшынёй Урада Расіі

    Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі сёння ў Душанбэ пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

  • 29/05/2018навіна
    Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

    Беларусь з 1 чэрвеня 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2018 года № 400.

  • 24/05/2018навіна
    Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2018 года № 382 вызвалены:
    Богуш Вадзім Анатольевіч ад пасады першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка;
    Даўгаполава Вольга Іванаўна ад пасады Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Мілане (Італьянская Рэспубліка) у сувязі з пераводам на іншую пасаду;
    Шышко Аляксандр Аляксеевіч ад пасады намесніка Міністра транспарту і камунікацый у сувязi з невыкананнем абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай.

  • 24/05/2018навіна
    Аб стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў

    ​Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе выдзелена ў 2018 годзе больш за Br10 млн на стварэнне інавацый для АПК. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2018 года № 378.

  • 11/05/2018навіна
    Аб парадку накіравання апавяшчэнняў аб вытворчасці будаўніча-мантажных работ

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2018 г. № 343 зацверджана Палажэнне аб парадку накіравання апавяшчэнняў аб вытворчасці будаўніча-мантажных работ (БМР).

  • 10/05/2018навіна
    Сустрэча з прадстаўнікамі Савета выканаўчых дырэктараў Групы Сусветнага банка

    ​Беларусь разлічвае на павелічэнне ў краіне партфеля праектаў Сусветнага банка. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі Савета выканаўчых дырэктараў Групы Сусветнага банка.

  • 10/05/2018навіна
    Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту

    ​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь даручыў Міністэрству фінансаў выдзеліць у II квартале 2018 года за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Нарачанскі" 1359,1 тыс. рублёў. Гэта змяшчаецца ў пастанове Урада ад 8 мая 2018 года №342.

  • 26/04/2018навіна
    Беларусь з 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

    ​Беларусь з 1 мая 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2018 года № 325.

6 7 8 9 10 11 12 13 14

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь