Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас 3 сакавіка прыняў удзел у пашыранам пасяджэннi калегіі МЗС з парадкам дня «Аб выніках работы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе».
Інтэграцыя ў Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі павінна быць напоўнена канкрэтнымі эканамічнымі праектамі. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 2 сакавіка на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзіным.
Праекты інавацыйнай праграмы Беларусі будуць шырока прадстаўлены на Беларускім прамысловым форуме. Аб гэтым заявіў 2 сакавіка старшыня аргкамітэта Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню 17-20 мая 2011 года ў Мінску Беларускага прамысловага форуму.
Узровень падатковай нагрузкі на эканоміку Беларусі да канца пяцігодкі не павінен перасягнуць 26 працэнтаў. Аб гэтым заявіў у праграме "Атуальнае інтэрв'ю" Першага нацыянальнага тэлеканала Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.
Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас 2 сакавіка прыняў удзел у пасяджэнні Камісіі Мытнага саюза ў Маскве.
Праект Комплекснай праграмы развіцця лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь на 2011 - 2015 гады з перспектывай да 2020 года разгледжаны 1 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Прэзідыум Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні 1 сакавіка адобрыў Нацыянальную праграму паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на 2011 - 2015 гады.
Беларусь з 1 сакавіка 2011 года павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2011 года нумар 235.
У сельскай гаспадарцы Беларусі мэтазгодна ствараць інтэграцыйныя структуры. Такое меркаванне выказаў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Валерый Іваноў 24 лютага на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама, дзе разглядалася выкананне Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады і задачы па развіццю сельскіх тэрыторый на 2011-2015 гады.
Урадам Беларусі прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2011 годзе.