Савет Міністраў уключыў у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці адкрытае акцыянернае таварыства "Антопальская ватна-прадзільная фабрыка".
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 03.12.2018 г. № 361р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў аб удасканаленні структуры кіравання арганізацыямі, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства энергетыкі. Кіраўніком групы назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2018 года № 835 намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі назначаны Бунакоў Андрэй Мікалаевіч.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2018 года № 817 вызвалены ў сувязі з пераводам да другога наймальніка.
Урад ўзгадніў хадайніцтва Брэсцкага аблвыканкама аб працягу да 1
лістапада 2023 года тэрміну санацыі адкрытага акцыянернага таварыства
"Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў". Адпаведнае рашэнне ўтрымлівае
пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 лiстапада 2018 г. №
816.
Прэм'ер-міністр Сяргей Румас абмеркаваў сёння з паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння.
Урад зацвердзіў Палажэнне аб парадку правядзення экспертызы прадукцыі
замежнага сродку масавай інфармацыі на прадмет адпаведнасці
патрабаванням заканадаўства Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 лiстапада 2018 года №805.
Стварэнне спрыяльнага бізнес-асяроддзя ў Беларусі будзе прыярытэтам
эканамічнай палітыкі ўрада, заявіў Прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на
адкрыцці Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2018 года № 794 намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці назначаны Зайцаў Уладзіслаў Васільевіч.
Пастановай Савета Міністраў ад 31 кастрычнiка 2018 г. № 774 зацверджана Праграма дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018 - 2020 гады.