Мы пераканаліся ў правільнасці развіцця ў бок еўразійскай інтэграцыі. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім складзе, якое праходзіць у Мінску.
Саюзных праграм па інтэграцыі Беларусі і Расіі стане больш. Аб гэтым
заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы са
старшынёй Урада Расіі Міхаілам Мішусціным.
У Беларусі і Узбекістана ёсць патэнцыял для павелічэння аб'ёмаў
узаемнага гандлю. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка
падчас сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым.
На Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме падпісана дарожная карта паміж Рэспублікай Беларусь і Ленінградскай вобласцю. Дамоўленасць аб стварэнні гэтага дакумента была дасягнута ў Мінску раней на пасяджэнні двухбаковых камісій, паведаміў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў.
Першы намеснік Прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў лічыць, што Беларусі і
Расіі ва ўмовах санкцыйнага ўдушэння патрэбны сумесныя стратэгіі ў
лічбавізацыі вытворчасці, біятэхналогіях, фармацэўтыцы,
мікраэлектроніцы, космасе і іншых сферах. Аб гэтым ён заявіў на
панэльнай сесіі ў час Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму,
прысвечанай развіццю Саюзнай дзяржавы.
На фоне санкцый беларускім прадпрыемствам важна працаваць над павышэннем сваёй канкурэнтаздольнасці. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу на саісканне прэміі Ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2021 годзе.
Беларускі народ ніколі не перапісваў гісторыю, праўда пра ВАВ для нас свяшчэнная, заявіў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пленарным пасяджэнні міжнароднай парламенцкай канферэнцыі "Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам".
Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі тэхнікі ў Курскую вобласць. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Раманам Старавойтам.
У Беларусі і Мурманскай вобласці ёсць рэзервы для развіцця супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Леанід Заяц у час сустрэчы з намеснікам губернатара Мурманскай вобласці Вольгай Кузняцовай.
Базай супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана з'яўляецца вытворчая кааперацыя. Аб гэтым расказаў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў.