Штогадовы тэмп росту валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі на 2009-2010 гады запланаваны на ўзроўні 110-112 працэнтаў. Аб гэтым Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў у ходзе сумеснага пасяджэння палат беларускага парламента.
Беларусь у бліжэйшы час адкрые гандлёвае прадстаўніцтва ў Самарскай вобласці Расіі. Аб гэтым паведаміў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння на сустрэчы з губернатарам - Старшынёй Урада Самарскай вобласці Уладзімірам Арцяковым.
Большасць аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання Беларусі павінны забяспечыць умовы для аплаты з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 887.
Міністэрству гандлю, Белкаапсаюзу неабходна забяспечыць бесперабойны зладжаны продаж сезонных тавараў, найбольш запатрабаваных у гэты час года. Такую задачу паставіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Савета Міністраў, на якім абмяркоўваліся вынікі выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за 5 месяцаў бягучага года.
Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая садзейнічае павышэнню канкурэнтаздольнасці дзвюх краін. Аб гэтым заявіў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка сёння ў Мінску на адкрыцці выстаўкі, прымеркаванай да Дзён навукі КНР у Беларусі.
Паступленні ў бюджэт Беларусі ад выкарыстання і рэалізацыі маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, у 2008 годзе складуць Br733 млрд. Гэта замацавана Пастановай Савета Міністраў нумар 902.
Урад і Нацыянальны банк зацвердзілі пералік банкаў, упаўнаважаных абслугоўваць дзяржаўныя праграмы.
Інфармацыя аб продажах сухога малака ў Расію па дэмпінгавых цэнах не адпавядае сапраўднасці, паведаміў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзіным.
Беларусь і Расія павінны паступова здымаць транспартныя абмежаванні. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў Мінску на сустрэчы з міністрам транспарту Расіі Ігарам Лявіціным.
Беларусь накіруе чарговы груз гуманітарнай дапамогі пацярпелым ад землетрасення раёнам Кітайскай Народнай Рэспублікі.