Беларусь разглядае Узбекістан як важнага эканамічнага партнёра ў Цэнтральнай Азіі. Аб гэтым заявіў сёння Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковаму супрацоўніцтву паміж Узбекістанам і Беларуссю, якое праходзіць у Мінску.
Тэмп росту ў сферы паслуг Беларусі ў 2009-2010 гадах павінен дасягнуць у сярэднім 120 працэнтаў. Аб гэтым заявіў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім разгледжаны ход выканання Комплекснай праграмы развіцця сферы паслуг у Рэспубліцы Беларусь на 2006-2010 гады.
Наўгародская вобласць зацікаўлена ў беларускіх інвестыцыях у дрэваапрацоўчую і лясную галіны гэтага рэгіёну, заявіў сёння ў Мінску губернатар Наўгародскай вобласці Сяргей Міцін на сустрэчы з Першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам.
Аб'ём аказання платных паслуг насельніцтву ў сацыяльна-культурнай сферы Беларусі ў 2008 годзе складзе амаль Br1,5 трлн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Мінску віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Косінец.
Некаторым катэгорыям урачоў, якія працуюць у сістэме дзяржаўнай аховы здароўя, павышаны тарыфныя аклады на 10-25 працэнтаў. Такое рашэнне замацавана Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 859 ад 13 чэрвеня.
У вадзіцельскі стаж грамадзяніна не будзе ўваходзіць тэрмін, на які ён быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам. Такая норма змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў Беларусі нумар 838.
Першы намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка адзначае прагрэс у рабоце па імпартазамяшчэнню ў Беларусі. У краіне рэалізуюцца дзяржаўная, галіновыя, рэгіянальныя праграмы, праекты прадпрыемстваў па арганізацыі вытворчасці імпартазамяшчальных дэталей, вузлоў, сістэм, машын, матэрыялаў, канстатаваў Уладзімір Сямашка сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.
Міжведамасны каардынацыйны савет па кантролю за бяспекай харчовай сыравіны і прадуктаў ствараецца пры Савеце Міністраў Беларусі. Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў Пастанове Урада нумар 766.
Беларусі неабходна збалансаваць тавараабарот з Ленінградскай вобласцю, каб выйсці на дадатнае сальда ў двухбаковым гандлі. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках пасяджэння сумеснай камісіі па развіццю супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Ленінградскай вобласцю ў Санкт-Пецярбургу.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Малдовы падпішуць міжведамаснае пагадненне аб супрацоўніцтве. Такое рашэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 794. Пагадненне плануецца заключыць у чэрвені.