Доля дзяржавы ў статутным фондзе адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк" павялічана на Br22,5 млрд. Такое рашэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў ад 4 чэрвеня 2008 года нумар 793.
Пераможцы спаборніцтва за дасягненні ў 2007 годзе найлепшых вынікаў у выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, занесеныя на Рэспубліканскую дошку Гонару, атрымаюць матэрыяльнае заахвочванне.
Аб'ём паставак цэменту, уключаючы сухія сумесі, спажыўцам Беларусі ў 2008 годзе складзе 5774,9 тыс.т, у тым ліку імпартнага - 1574,9 тыс.т. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў ад 2 чэрвеня 2008 года нумар 790.
Пытанні фарміравання праекта бюджэту Беларусі на 2009 год абмеркаваны 3 чэрвеня ў час сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэм'ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага, паведамiла прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Фінансаванне закупак прыроднага газу для падземных сховішчаў Беларусі складзе ў 2008 годзе Br208,98 млрд. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе абмяркоўваўся ход падрыхтоўкі народнай гаспадаркі рэспублікі да работы ў асенне-зімовы перыяд 2008/2009 года. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага.
Беларусь адкрыта для перагавораў з любымі інвестарамі, заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях у Мінску.
Аб гэтым паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра краіны Віктар Бура сёння на сумесным пленарным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Савет Міністраў Беларусі пастановай ад 29 мая 2008 года зацвердзіў праграму перапісу насельніцтва краіны 2009 года.
Вопыт турэцкага Агенцтва па падтрымцы і прасоўванню інвестыцый можа
быць карысны для Беларусі. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння на сустрэчы з кіраўніком агенцтва Альпасланам Каркмазам.
Міжнародны форум замежных выпускнікоў беларускіх ВНУ будзе
традыцыйны, паведаміў сёння на ўрачыстым адкрыцці форуму ў Палацы Рэспублікі віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Косінец.