Пазыкі, якія арганізацыі прадастаўляюць сваім работнікам на
будаўніцтва або набыццё жылых памяшканняў, можна будзе выкарыстоўваць на куплю жылля ў фізічных асоб. Такая норма змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 739, што
зацвердзіла палажэнне аб парадку і ўмовах прадастаўлення арганізацыямі сваім работнікам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пазык на будаўніцтва
(рэканструкцыю) або набыццё жылля.
Беларусь і Масква плануюць рэалізаваць больш як 15 інвестыцыйных праектаў на агульную суму амаль 100 млрд. расійскіх рублёў, паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў сёння на пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Масквы.
Беларусь і Куба маюць намер пашыраць двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Аб гэтым было заяўлена сёння ў Мінску на сустрэчы Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Віктара Буры з міністрам транспарту Рэспублікі Куба Хорхе Луісам Сіерам.
Вынікі работы эканомікі за чатыры месяцы сёння былі разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Беларусі. Найбольшую дабаўленую вартасць у ВУП Беларусі забяспечваюць прамысловасць, будаўніцтва, сфера паслуг.
ААН чакае новага вітка ў адносінах з Беларуссю. Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага сакратара ААН, генеральны дырэктар аддзялення ААН у Вене, выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці Антоніо Марыя Коста сёння на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Тэмпы інавацыйнага развіцця Беларускай чыгункі неабходна паскорыць, заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на нарадзе ва ўпраўленні БЧ у Мінску.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі запатрабаваў паскорыць пераўтварэнне ААТ "Слуцк-Модуль" і пачаць работу на гэтым прадпрыемстве ўжо ў бягучым годзе. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Слуцку ў час наведвання ААТ.
Савет кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД прыняў рашэнне па ўсіх 20 пытаннях парадку дня на пасяджэнні, якое завяршылася сёння ў Мінску. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў.
Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з ЕЭК ААН у
сферы транспарту, энергетыкі, экалогіі, інавацыйнага развіцця. Аб гэтым паведаміў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з Намеснікам Генеральнага
сакратара ААН - Выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ААН Маракам Бэлькам.
Фарміраванне стратэгіі развіцця СНД неабходна завяршыць на працягу
2008-2009 гадоў. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы сёння ў Мінску з Прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Таір аглы
Расі-задэ.