Урад Беларусі і расійскае ААТ "АФК "Сістэма" сёння заключылі Генеральнае пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент падпісалі Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і прэзідэнт АФК "Сістэма" Аляксандр Ганчарук.
У Беларусі ў 2008 годзе плануецца пабудаваць 271 аграгарадок. Аб гэтым паведаміў сёння Намеснік Прэм'ер-міністра Іван Бамбіза на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі, на якім абмяркоўвалася выкананне Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.
Беларусь гатова да абмеркавання любых праектаў супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй. Аб гэтым заявіў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка сёння ў Мінску на сустрэчы з членам Палаты лордаў парламента Вялікабрытаніі Сесілам Паркінсанам.
Урад Беларусі ўзмоцніў стымуляванне кіраўнікоў эфектыўна працуючых прадпрыемстваў. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 316 "Аб некаторых пытаннях аплаты працы кіраўнікоў арганізацый".
У Беларусі вызначаны памер і ўстаноўлены адзіны парадак унясення платы за навучанне ў дзіцячых школах мастацтваў, паведаміла начальнік упраўлення навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Беларусі Наталля Шмакава, каменціруючы Пастанову Савета Міністраў нумар 281.
Савет "Беларусь - ЕС" прапануе пакрокавую стратэгію вяртання Беларусі ў генеральную сістэму прэферэнцый Еўрасаюза. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка журналістам у Мінску па выніках сустрэчы дэлегацыі дзелавога савета "Беларусь - ЕС" з Першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам.
Новая праграма "Інавацыйныя біятэхналогіі" распрацоўваецца ў Беларусі, паведаміў сёння Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Косінец у час наведвання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванню.
Урад зацвердзіў Дзяржаўную праграму садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2008 год. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 314.
Перасяванне азімых збожжавых культур у Беларусі ў бягучым годзе складзе не больш як 3-4 працэнты, або 40-50 тыс.га, што блізка да шматгадовых паказчыкаў. Аб гэтым заявіла сёння першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе абмяркоўвася ход падрыхтоўкі да пасяўной 2008 года. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага.
Беларусі неабходна сучасная канкурэнтаздольная ахова здароўя, заявіў сёння журналістам у Мінску Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец пры наведванні будуемых аб'ектаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця".