У Беларусі вярнулі 20-працэнтную скідку на аплату вады грамадзянам, якія ўстанавілі лічыльнікі за ўласныя сродкі. Адпаведнае рашэнне зацверджана Пастановай Савета
Міністраў нумар 233 "Аб некаторых пытаннях спагнання платы за паслугі водазабеспячэння і каналізацыі" ад 20 лютага 2008 года.
Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 216 узгоднены памер укладу, які ўнясе "Белнафтахім" у статутны капітал гэтай кампаніі.
Таксавы кошт драўніны на пні ў Беларусі павышаны ў сярэднім на 20 працэнтаў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 214 ад 18 лютага, яно ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2008 года.
Урад Беларусі пастановай нумар 201 зацвердзіў пералік імпартазамяшчальных тавараў, якія вырабляюцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон (СЭЗ) краіны і пастаўляюцца на ўнутраны рынак у перыяд з 2008 па 2010 год.
Комплекс па вытворчасці аднаразовых шпрыцаў аб'ёмам 10 і 20 мл ААТ "Медпласт" адкрыўся ў Гомелі. У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця прыняў удзел Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
У 2008 годзе чакаецца павелічэнне тавараабароту паміж Беларуссю і
Калінінградскай вобласцю з цяперашніх $150 млн. да $170 млн. Аб гэтым паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, падводзячы вынікі праведзенага ў
Калінінградзе пасяджэння Савета па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву абласцей, міністэрстваў, органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь з Калінінградскай вобласцю
Расійскай Федэрацыі.
У Мінску ў мінулым годзе нараджальнасць перасягнула смяротнасць. Аб
гэтым паведаміў сёння на відэаканферэнцыі ў Доме Урада Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Косінец.
У Беларусі ў першым квартале і ў цэлым у 2008 годзе будуць выкананы
запланаваныя паказчыкі эканамічнага росту. Аб гэтым заявіў Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў
прамысловасці.
Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка
ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, адпаведны ўказ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 лютага.
На стварэнне вытворчасці ліставога паліраванага шкла на ААТ "Гомельшкло" ў гэтым годзе плануецца накіраваць Br201 млрд. У тым ліку ўнутраныя інвестыцыі ў праект складуць Br13 млрд., знешнія - Br188 млрд. Такі аб'ём фінансавання запланаваны ў пераліку важнейшых інвестпраектаў, якія павінны рэалізоўвацца ў бягучым годзе.