Прагнозныя паказчыкі эканамічнага росту ў 2009-2010 гадах у Беларусі
будуць не ніжэйшыя, а магчыма і вышэйшыя, чым у 2008 годзе. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні калегіі Мінпрама.
Прэм'ер-міністры Беларусі і Украіны абмеркавалі актуальныя пытанні
двухбаковага супрацоўніцтва. Як паведаміў сёння кіраўнік беларускага Урада Сяргей Сідорскі, яго тэлефонная размова з Юліяй Цімашэнка адбылася 6 лютага.
Беларускія вучоныя павінны актывізаваць стварэнне імпартазамяшчальных
тэхналогій і прадукцыі, заявіў сёння Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на падагульняючай калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях у
Мінску.
У Беларусі павінна быць створана сістэма маніторынгу выканання
Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2007-2010 гады. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе
абмяркоўваліся вынікі выканання гэтай праграмы ў 2007 годзе і задачы па яе рэалізацыі ў 2008 годзе.
Завод па вытворчасці пліт МДФ будзе пабудаваны на базе ААТ "Рэчыцадрэў". Яго плануецца ўзвесці да 2010 года і на працягу года выйсці на праектную магутнасць. Такое рашэнне было прынята на нарадзе, якую правёў 2 лютага ў Гомелі Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі канцэрна "Беллеспаперапрам", Гомельскага аблвыканкама і гарвыканкама, а таксама кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў галіны.
Беларусы змогуць атрымліваць аднаразовыя бязвыплатныя субсідыі для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў плошчай менш як 15 кв.м на аднаго чалавека. Адпаведнае рашэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў нумар 110.
Урад Беларусі зацвердзіў Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2008 годзе Года здароўя. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 113.
Асаблівую ўвагу Сяргей Сідорскі звярнуў на неабходнасць прадаўжэння работы па спрашчэнню сістэмы бухгалтарскага ўліку, пераходу тут на новыя інфармацыйныя
тэхналогіі, а таксама максімальна магчымай адмовы ад папяровага дакументаабароту.
Асноўным катэгорыям педработнікаў захаваны асноўны водпуск
працягласцю 56 каляндарных дзён. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 100 "Аб прадастаўленні асноўнага водпуску працягласцю больш як 24
дні".
У Беларусі месячная мінімальная заработная плата з 1 студзеня 2008
года ўстаноўлена ў памеры Br208 тыс. 800. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 111.