Беларусь з 1 мая 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і
нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага
эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2018 года № 325.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2018 г. № 112р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2021 годзе ў Рэспубліцы Беларусь Міжнароднай фізічнай алімпіяды. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Васіль Жарко.
Рэспубліканскае свята "Апошні званок" для вучняў XI класаў устаноў
агульнай сярэдняй адукацыі адбудзецца 30 мая 2018 года на базе
дзяржаўнай установы "Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс
"Мінск-арэна ". Адпаведныя даручэнні дадзены Міністэрству адукацыі,
Міністэрству культуры, Мінскаму гарвыканкаму і замацаваны распараджэннем
Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2018 года № 107р.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996
г. № 247 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і
консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў
закрыць да 1 кастрычніка 2018 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у
Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія. Гэта замацавана
пастановай Урада ад 13 красавіка 2018 года № 285.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў патрабуе больш актыўнага вырашэння задач па дыверсіфікацыі экспарту і развіццю паслуг. Адпаведнае даручэнне кіраўнік Урада даў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход рэалізацыі Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту Беларусі на 2016-2020 гады.
Савет Міністраў зацвердзіў Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь". Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 2 красавіка 2018 г. № 243.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2018 г. № 251 са складу Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці выключаны рэспубліканскае гандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белсат", адкрытае акцыянернае таварыства "Сцяг індустрыялізацыі" і адкрытае акцыянернае таварыства "Швейная фірма "Лона" .
Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 3 красавіка 2018 г. № 250 зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, падпісанае ў г.Астане 13 жніўня 2017 года.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь узгадніў Міністэрству абароны прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі грамадскаму аб'яднанню "Беларуская федэрацыя стралковага спорту" ў мэтах стварэння і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, правядзення федэрацыяй спартыўных мерапрыемстваў і ўдзелу ў іх, у тым ліку падрыхтоўкі спартсменаў, згодна з заключаным паміж імі дамове аб прадастаўленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 29 сакавіка 2018 г. № 233.
Беларусь разлічвае на паспяховы запуск свайго другога касмічнага спадарожніка. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з членамі Выканаўчага камітэта Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.