Беларусь разлічвае на развіццё прамысловай кааперацыі з Індыяй. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Панкаджам Саксенам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
Мясцовыя ўлады павінны ўдзяляць больш увагі развіццю бізнесу ў рэгіёнах. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у час рабочай паездкі ў Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці.
Гродзенскаму шклозаводу будзе аказана дзяржпадтрымка па выплаце працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 194 ад 13 сакавiка 2018 года.
Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў даручыў своечасова падрыхтаваць тэхніку
да палявых работ. Адпаведнае даручэнне кіраўнік Урада даў сёння на
пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўвалася гатоўнасць
сельскагаспадарчых арганізацый да веснавых палявых работ.
У Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 12 сакавіка пад старшынствам
Прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова адбылося чарговае пасяджэнне
Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню
II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 сакавіка 2018 года
№ 182 Марыніч Леанід Адамавіч вызвалены ад пасады першага намесніка
Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у сувязі з
пераводам да другога наймальніка.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 г. № 247 "Аб зацвярджэнні палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 1 ліпеня 2018 года Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мелане (Італьянская Рэспубліка). Гэта змяшчаецца ў пастанове Урада ад 28 лютага 2018 г. № 162.
Ход выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па развіцці Аршанскага раёна разгледжаны сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 г. № 247 "Аб зацвярджэнні палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 30 верасня 2018 года Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Гданьску (Рэспубліка Польшча). Гэта змяшчаецца ў пастанове Урада ад 12 лютага 2018 г. № 116.
Урадам зацверджаны план падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання на 2018 год. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2018 г. № 111.