21 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч правёў сустрэчу з прадстаўнікамі міжнароднай карпарацыі «Хайфа Кемикалз», у ходзе якой абмеркаваў магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч 19 лістапада зрабіў рабочую паездку ў Мінскую вобласць, у ходзе якой наведаў ААТ "БелАЗ".
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін 17 лістапада зрабіў рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць. Віцэ-прэм'ер азнаёміўся з ходам рэалізацыі важнейшых інвестыцыйных праектаў на ТАА "Шклозавод" Нёман" і ТАА "Краснасельскбудматэрыялы".
Скарэкціраваны аб'ёмы фінансавання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Беларусі на 2011 год. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1522 ад 11 лістапада бягучага года.
Урад Беларусі зацвердзіў парадак і ўмовы вяртання грашовых сродкаў дольшчыку пры скасаванні дагавора долевага будаўніцтва з цаной аб'екта ў замежнай валюце, а таксама вызначэння ўступнага ўзносу новага інвестара. Адпаведная пастанова нумар 1496 ад 8 лістапада бягучага года прынята Саветам Міністраў.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч 15 лістапада прыняў удзел у адкрыцці Беларускага інавацыйнага тыдня "Інтэлект. Ініцыятыва. Інавацыі". Кіраўнік Урада наведаў выставу інавацыйных распрацовак. Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў, канцэрнаў, міністэрстваў, навукова-даследчых арганізацый азнаёмілі Міхаіла Мясніковіча з лепшымі ўзорамі сваёй прадукцыі.
Урад Беларусі зацвердзіў дадатковыя патрабаванні да забудоўшчыкаў, якія ажыццяўляюць долевае будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў. Адпаведная пастанова нумар 1497 ад 8 лістапада бягучага года прынята Саветам Міністраў.
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Валерый Іваноў 11 лістапада правёў прыём грамадзян і "прамую тэлефонную лінію" ў Лагойскім райвыканкаме. У ходзе сустрэчы быў разгледжаны шырокі круг пытанняў. Насельніцтва праявіла асаблівую цікавасць да праблемы забеспячэння дзяцей месцамі ў дзіцячых дашкольных установах г.Лагойск і будаўніцтву новага дзіцячага садка ў горадзе. Грамадзян таксама хвалявала пытанне фінансавання будаўніцтва газаправода ў г.п.Плешчанiцы, прадастаўлення льгот па падаткаабкладанню і ўзвядзенне новага будынка для аддзела ЗАГС.
Цэх драўняна-стружкавых і ламініраваных пліт ААТ "Івацэвічдрэў" павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ва ўстаноўленыя тэрміны. Пра гэта 11 лістапада паведаміў журналістам у час рабочай паездкі Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч ў Івацэвіцкай раён Брэсцкай вобласці, дзе разгледзеў ход рэалізацыі інвестыцыйнага праекта на ААТ "Івацэвічдрэў".
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 11 лістапада выступіў перад членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу. У сваім дакладзе Міхаіл Мясніковіч раскрыў пытанні забеспячэння сацыяльнай абароны грамадзян, даходаў насельніцтва, росту прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці эканомікі, працоўнай міграцыі, падыходаў да прадастаўлення дзяржаўнай падтрымкі. Таксама сенатары абмеркавалі з Кіраўніком Урада актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.