Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін 11 лістапада зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Віцэ-прэм'ер правёў прыём грамадзян у Пінскім райвыканкаме. Насельніцтва праявіла найбольшую цікавасць да пытанняў жыллёвага будаўніцтва, добраўпарадкавання вуліц г.Пінска і зносу жылых дамоў па ул.Панкавай.
На рэканструкцыю аўтамабільнай дарогі М-5/Е271 Мінск-Гомель на ўчастку Жлобін-Гомель будзе накіраваны крэдыт Экспартна-імпартнага банка Кітая ў памеры $340 млн. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 лістапада 2011 г. № 1503.
Урад Беларусі вызначыў парадак і ўмовы заключэння дагавора будаўніцтва жылля ў складзе арганізацый забудоўшчыкаў. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1490 ад 5 лістапада бягучага года.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч 10 лістапада правёў сустрэчу з дэлегацыяй аўстрыйскіх дзелавых колаў на чале з віцэ-прэзідэнтам Федэральнай палаты эканомікі Аўстрыі Рыхардам Шанцам. Кіраўнікі найбуйнейшых аўстрыйскіх кампаній абмеркавалі ва Урадзе пытанні развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Беларусь прыцягвае інвестара для стварэння маніторынгавага цэнтра ў сферы ігральнага бізнесу. Конкурс на лепшую інвестыцыйную прапанову аб стварэнні ў рэспубліцы маніторынгавага цэнтра зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 3 лістапада 2011 года нумар 1477.
Экспарцёрамі белага цукру ў Беларусі вызначаны адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Гарадзейскі цукровы камбінат", "Жабінкаўскі цукровы завод", "Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат" і "Скідзельскі цукровы камбінат". Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў № 1462 ад 1 лістапада 2011 года.
Змяненні і дапаўненні ўнесены ў Комплексную праграму развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2011 года нумар 1454, якая ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, рэспубліканскага бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год будуць разгледжаны 8 лістапада на пасяджэнні Савета Міністраў.
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнню Кіраўніка дзяржавы 4 лістапада ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Кіраўнік Урада павіншаваў узнагароджаных, адзначыўшы вялікую значнасць ганаровых знакаў у жыцці кожнага асобнага чалавека, сям'і і працоўнага калектыву. Медалі, ордэны, званні і падзякі атрымалі прадстаўнікі АПК, транспарту і камунікацый, лясной гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі.
15 лістапада Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч прыме ўдзел у адкрыцці Беларускага інавацыйнага тыдня «Інтэлект. Ініцыятыва. Інавацыі ». Кіраўнік беларускага Урада выступіць з дакладам на пленарным пасяджэнні.