Сумесная Пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага Банка

от 31.01.2011

№ 104

Амаль Br15,1 трлн. плануецца накіраваць у Беларусі на будаўніцтва і рэканструкцыю жылля ў 2011 годзе

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь и Национального банка Республики Беларусь от 31 января 2011 г. № 104/1 Запампаваць Задания на 2011 год по вводу в эксплуатацию общей площади жилых домов Запампаваць Объемы строительства (реконструкции) жилых домов в сельскохозяйственных организациях для обеспечения жильем нуждающихся в улучшении жилищных условий специалистов и работников этих организаций и работников организаций социально-культурной сферы в сельской Запампаваць Объемы строительства жилых помещений социального пользования и его финансирования в 2011 году (без учета затрат на инфраструктуру) Запампаваць Объемы строительства жилых домов (квартир) для многодетных семей и его финансирования в 2011 году (без учета затрат на инфраструктуру) Запампаваць Объемы строительства жилых помещений для отселения граждан, проживающих в ветхих и аварийных жилых домах, признанных в установленном порядке непригодными для проживания, и его финансирования в 2011 году (без учета затрат на инфраструктуру) Запампаваць Объемы финансирования в 2011 году строительства (реконструкции) жилья (без учета затрат на инфраструктуру) Запампаваць Объемы финансирования в 2011 году строительства (реконструкции) объектов инженерной и транспортной инфраструктуры для районов жилой застройки, включая районы индивидуальной жилой застройки Запампаваць Кредитные ресурсы банков, направляемые в 2011 году на финансирование жилищного строительства (без учета затрат на инфраструктуру) Запампаваць Банки, предоставляющие в 2011 году гражданам кредитные ресурсы для строительства (реконструкции) или приобретения жилых помещений
У Беларусі на будаўніцтва і рэканструкцыю жылля ў 2011 годзе плануецца накіраваць амаль Br15,1 трлн. Такое рашэнне прынята сумеснай пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі ад 31 студзеня 2011 года нумар 104/1.

Са сродкаў кансалідаванага бюджэту на будаўніцтва і рэканструкцыю жылля (без уліку выдаткаў на інфраструктуру) плануецца накіраваць Br952,9 млрд., крэдытных рэсурсаў банкаў - Br8 700 млрд. (з іх ільготных крэдытных рэсурсаў - Br8 250 млрд.), сродкаў насельніцтва - Br5 072,6 млрд., сродкаў арганізацый, уключаючы пазыкі, замежныя крыніцы - Br371,1 млрд.

Крэдытныя рэсурсы для будаўніцтва (рэканструкцыі) і набыцця жылых памяшканняў, што выдзяляюцца грамадзянам на ўмовах, якія вызначаюцца банкамі, складуць Br450 млрд. У тым ліку ААТ "ААБ Беларусбанк" прадаставіць Br251 млрд., ААТ "Белаграпрамбанк" - Br25 млрд., ААТ "БПБ-Банк" - Br60 млрд., "Пріорбанк" ААТ - Br12 млрд., ААТ "Белінвестбанк" - Br15 млрд., ААТ "Парытэтбанк" - Br5 млрд., ААТ "Белгазпрамбанк" - Br80 млрд., ААТ "Белзнешэканомбанк" - Br2 млрд.

Усяго ў Беларусі ў 2011 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 7,5 млн. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў. У тым ліку ў Брэсцкай вобласці плануецца пабудаваць 1 230 тыс. кв.м жылля, у Віцебскай - 830 тыс. кв.м, у Гомельскай - 1 090 тыс. кв.м, у Гродзенскай - 950 тыс. кв.м. У Мінскай вобласці ў гэтым годзе будзе ўведзена ў эксплуатацыю 1 350 тыс. кв.м жылля, у Магілёўскай - 850 тыс. кв.м. У сталіцы будзе пабудавана 1 200 тыс. кв.м жылля.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах будзе ўведзена ў эксплуатацыю 3 087 тыс. кв.м жылля, або 80 працэнтаў усяго аб'ёму ўводу такіх дамоў у гарадах.

У сельскіх населеных пунктах і малых гарадскіх паселішчах будзе пабудавана 2 198 тыс. кв.м жылля.

Вызначаны аб'ёмы будаўніцтва жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання: агульная плошча такіх жылых памяшканняў, якія падлягаюць уводу, у бягучым годзе складзе 160 тыс. кв.м (на 2 728 сем'яў). На іх будаўніцтва будзе накіравана Br309,3 млрд., у тым ліку Br137 млрд. - з рэспубліканскага бюджэту, Br172,3 млрд. - з мясцовых бюджэтаў.

У 2011 годзе ў Беларусі плануецца пабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю 328 тыс. кв.м жылля для шматдзетных сем'яў (на 3 960 сем'яў). На гэтыя мэты будзе выкарыстана Br1 146,8 млрд., у тым ліку Br170,6 млрд. з кансалідаванага бюджэту, Br976,2 млрд. - ільготных крэдытаў.

Больш як 45 тыс. кв.м жылля плануецца пабудаваць для адсялення грамадзян, якія пражываюць у старых і аварыйных жылых дамах, прызнаных ва ўстаноўленым парадку непрыгоднымі для пражывання (на 758 сем'яў).

Дакументам таксама вызначаны аб'ёмы будаўніцтва (рэканструкцыі) жылых дамоў у сельскагаспадарчых арганізацыях для забеспячэння жыллём маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў спецыялістаў і работнікаў гэтых арганізацый і работнікаў арганізацый сацыяльна-культурнай сферы ў сельскай мясцовасці. Так, у 2011 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 352,4 тыс. кв.м агульнай плошчы такіх жылых дамоў (кватэр). Пры гэтым колькасць жылых дамоў (кватэр) складзе 4 478. Больш як 840 з іх будзе пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю ў Брэсцкай вобласці, 582 - у Віцебскай, 850 - у Гомельскай, 616 - у Гродзенскай, 977 - у Мінскай, 608 - у Магілёўскай. На фінансаванне іх будаўніцтва будзе накіравана Br1 159,8 млрд.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь