Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ўстаноўлены ў Беларусі з 1 лютага. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 138.
У адпаведнасці з дакументам, тарыф на паслугі па тэхнічнаму абслугоўванню жылых дамоў устаноўлены ў памеры Br309 рублёў за месяц за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання, што на 4,4 працэнта перавышае памер дзеючага тарыфу. Цэны і тарыфы на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння засталіся на ранейшым узроўні - Br43 458,3 за 1 Гкал. Тарыф на халоднае водазабеспячэнне павялічыўся на 21,2 працэнта і склаў Br467,5 за 1 куб.м. Тарыф на каналізацыю па-ранейшаму застаецца ў памеры Br242 за 1 куб.м.
Не змяніўся тарыф на вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, які цяпер складае Br4764 за 1 куб.м, а таксама на карыстанне ліфтамі - Br1421 з аднаго жыхара ў месяц.
Тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва з 1 лютага ўстаноўлены ў памеры Br193,8 за 1 кВт.гадз. Дакументам вызначаны таксама тарыфы на электраэнергію для насельніцтва, дыферэнцыраваныя па часавых перыядах. Так, пры ажыццяўленні дыферэнцыраванага ўліку кошт электраэнергіі ў перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складае Br135,7, максімальных (з 17.00 да 22.00) - Br387,6 за 1 кВт.гадз. Тарыфы на электраэнергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, складуць Br164,6 за 1 кВт.гадз. (Br115,2 - у перыяд мінімальных і Br329,2 - у перыяд максімальных нагрузак).
Кошт электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) устаноўлена на ўзроўні Br193,8, у астатні час сутак - Br581,4.
Пастановай нумар 138 таксама зацверджаны цэны для насельніцтва на прыродны і звадкаваны газ. Так, цэны на прыродны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах, а таксама ў садовых доміках (дачах) членаў садоўніцкіх таварыстваў, устаноўлены ў памеры Br307,7 за 1 куб.м у ацяпляльны перыяд і Br848,7 за 1 куб.м у летні перыяд (для жылых памяшканняў, у якіх устаноўлены прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, а таксама пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў (газавых ацяпляльных прыбораў для нагрэву вады).
Кошт 1 куб.м прыроднага газу, што выкарыстоўваецца для ацяплення нежылых памяшканняў (акрамя памяшканняў, якія знаходзяцца ў жылых дамах), складзе Br946,2.
Кошт 1 куб.м звадкаванага газу, што выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах, у ацяпляльны перыяд складзе Br7 240,8 (пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (або) газавых воданагравальнікаў (газавых ацяпляльных прыбораў для нагрэву вады), у летні перыяд - Br2 265.
Тарыфы на халоднае водазабеспячэнне і каналізацыю з 1 лютага ўстаноўлены ў памеры Br1440,9 і Br1105 за 1 куб.м за аб'ёмы, спажытыя грамадзянамі, якія пражываюць у прыналежных ім на праве ўласнасці індывідуальных жылых дамах (катэджах), звыш норм, зацверджаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
У адпаведнасці з пастановай нумар 138, наймальнікі, уласнікі жылых памяшканняў, члены арганізацый грамадзян-забудоўшчыкаў, жылыя дамы якіх аснашчаны шматтарыфнымі электроннымі прыборамі ўліку электрычнай энергіі або аўтаматызаванымі сістэмамі кантролю і ўліку электраэнергіі, праводзяць аплату спажытай электраэнергіі на выбар - зыходзячы з дыферэнцыраваных па часавых перыядах тарыфаў або аднаставачнага тарыфу.
Для разлікаў за электрычную энергію па дыферэнцыраваных тарыфах у выхадныя і святочныя дні прымяняюцца тарыфы, устаноўленыя на перыяд мінімальных нагрузак.
Пастанова Савета Міністраў нумар 138 прынята ў адпаведнасці з падпунктам 1.9 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2006 года нумар 604 "Аб мерах па павышэнню эфектыўнасці работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі" і ўступіла ў сілу з 1 лютага 2011 года.