Урадам Беларусі прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2011 годзе. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2011 года нумар 232, рабочыя дні перанесены:
- з панядзелка 7 сакавіка 2011 года на суботу 12 сакавіка 2011 года;
- з панядзелка 2 мая 2011 года на суботу 14 мая 2011 года.
Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.