Пастанова Савета Міністраў

от 09.03.2011

№ 285

У Беларусі ўстаноўлена часовая забарона на вываз рапсавага алею, алейнага семя рапсу і лёну

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 марта 2011 г. № 285
У Беларусі ўстаноўлена часовая забарона на вываз рапсавага алею, алейнага семя рапсу і лёну. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 9 сакавіка 2011 года нумар 285.

Рашэнне прынята ў адпаведнасці з артыкулам 8 Пагаднення аб парадку ўвядзення і прымянення мер, якія закранаюць знешні гандаль таварамі, на адзінай мытнай тэрыторыі адносна трэціх краін 9 чэрвеня 2009 года.

Часовая забарона будзе дзейнічаць з 16 сакавіка па 16 верасня 2011 года і распаўсюджвацца на вываз алейнага семя рапсу, або кользы, драблёнага або недраблёнага, алею рапсавага (з рапсу або кользы) або гарчычнага алею і яго фракцый, нерафінаваных або рафінаваных, але без змянення хімічнага саставу, і алейнага семя лёну, драблёнага або недраблёнага (адпаведна коды 1205, 1514 і 1204 00 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза).

Міністэрству замежных спраў даручана праінфармаваць Камісію Мытнага саюза пра ўвядзенне дадзенай забароны і ўнесці на разгляд Камісіі прапанову аб прымяненні аналагічных мер іншымі дзяржавамі - членамі Мытнага саюза.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь