Пастанова Савета Міністраў

от 09.03.2011

№ 288

Генконсульства Беларусі адкрыецца ў 2011 годзе ў Адэсе

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 марта 2011 г. № 288
Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь будзе адкрыта ў 2011 годзе ў г.Адэсе (Украіна). Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 9 сакавіка 2011 года нумар 288.

Рашэнне прынята на падставе пункта 8 Палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 года нумар 247.

Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне Генеральнага консульства Беларусі ў Адэсе ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь