Пастанова Савета Міністраў

от 29.04.2011

№ 557

Урад Беларусі з 1 мая ўстанавіў новыя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 апреля 2011 г. № 557 Запампаваць Ставки вывозных таможенных пошлин на товары, вывозимые с территории Республики Беларусь за пределы таможенной территории Таможенного союза
Урад Беларусі з 1 мая 2011 года ўстанавіў новыя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 29 красавіка 2011 года нумар 557.

Так, стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т сырой нафты, уключаючы нафту сырую, якая здабываецца на Ванкорскім нафтагазакандэнсатным радовішчы, з 1 мая бягучага года складзе $453,7 за 1 т. На нафту, якая змяшчае серу, за выключэннем нафты сырой, што здабываецца на Ванкорскім нафтагазакандэнсатным радовішчы, экспартная пошліна складзе $211,7.

На светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) устаноўлена пошліна $304 за 1 т.

Пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) складзе $211,8, на прапан, бутан, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы - $130,2, бензін таварны - $408,3, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты - $211,8.

Стаўка вывазной мытнай пошліны за 1 т нафтавага коксу і бітуму, іншых астаткаў ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, устаноўлена на ўзроўні $211,8, бензолу, талуолу, ксілолаў - $304.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь