Пастанова Савета Міністраў

от 06.05.2011

№ 583

У Беларусі істотна пашыраны магчымасці суб'ектаў гаспадарання пры ажыццяўленні дзяржзакупак

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 мая 2011 г. № 583
У Беларусі істотна пашыраны магчымасці суб'ектаў гаспадарання пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2011 года нумар 583. Дакументам унеены змнені і дапаўненне ў пастанову Савета Міністраў ад 20 снежня 2008 года нумар 1987 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення дзяржаўных закупак".

Пастанова нумар 583 распрацавана Міністэрствам эканомікі з улікам укаранення ў практыку дзяржаўных закупак электронных аўкцыёнаў. Яна дасць магчымасць забяспечыць далейшае развіццё добрасумленнай канкурэнцыі суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці незалежна ад формы ўласнасці.

Дакументам рэалізуецца пункт 7 Мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі нумар 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь", накіраваны на спыненне практыкі прадастаўлення неканкурэнтных пераваг асобным вытворцам.

У прыватнасці, пастановай нумар 583 адмяняецца палажэнне, якое дае права заказчыку ажыццяўляць дзяржаўную закупку шэрагу тавараў, вырабленых асобнымі арганізацыямі Беларусі, па працэдуры закупкі з адной крыніцы, без канкурэнтнага абароту. Таксама адмяняецца сфарміраваны для гэтых мэт пералік тавараў і іх вытворцаў.

Адмененае палажэнне раней давала прэферэнцыі беларускім таваравытворцам пры ажыццяўленні дзяржзакупак. Такое палажэнне ўжо не адпавядае рэаліям часу. Беларусь прыняла абавязацельствы па роўнаму доступу суб'ектаў гаспадарання на нацыянальныя рынкі дзяржаўных закупак краін Мытнага саюза. Гэта прадугледжвае таксама гарманізацыю заканадаўстваў бакоў у галіне дзяржаўных закупак, у аснове якой - адкрытыя і празрыстыя канкурэнтныя таргі.

Для падрыхтоўкі да рэалізацыі гэтых абавязацельстваў у рэспубліцы пачынаецца перыяд аператыўнага ўвядзення электронных аўкцыёнаў. З улікам гэтага адмена пераліку будзе садзейнічаць адаптацыі суб'ектаў гаспадарання да работы ва ўмовах Адзінай эканамічнай прасторы.

Пастанова нумар 583 уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання і не распаўсюджвае сваё дзеянне на дзяржаўныя закупкі тавараў (работ, паслуг), калі працэдуры гэтых закупак пачаты або дагаворы на пастаўку тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг) заключаны да ўступлення ў сілу гэтай пастановы.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь