Пастанова Савета Міністраў

от 12.05.2011

№ 601

Урадам Беларусі зацверджаны дадатковыя меры па насычэнню ўнутранага рынку спажывецкімі таварамі

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 мая 2011 г. № 601
Урадам Беларусі зацверджаны дадатковыя меры па насычэнню ўнутранага рынку рэспублікі спажывецкімі таварамі. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 12 мая 2011 года нумар 601. Дакумент уступае ў сілу з дня яго прыняцця.

Цяпер у рэспубліцы праводзіцца работа па забеспячэнню стабільнасці на ўнутраным рынку, паляпшэнню гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, задавальненню плацежаздольнага попыту спажыўцоў на асноўныя харчовыя і нехарчовыя тавары. За студзень-сакавік бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вытворчасць спажывецкіх тавараў павялічылася на 10,1 працэнта, у тым ліку харчовых - на 11,6 працэнта, нехарчовых - на 8,3 працэнта.

У той жа час у рознічнай гандлёвай сетцы назіраюцца факты звужэння асартыменту асобных спажывецкіх тавараў, а таксама неабгрунтаванага павелічэння цэн на іх.

У мэтах стабільнага забеспячэння ўнутранага рынку шырокім асартыментам спажывецкіх тавараў, у тым ліку сацыяльна значных, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрству прамысловасці, Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрству энергетыкі, а таксама канцэрнам "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам" і "Белнафтахім" даручана ажыццяўляць бесперабойную пастаўку спажывецкіх тавараў, у першую чаргу сацыяльна значных, на ўнутраны рынак пад поўную патрэбнасць арганізацый гандлю ў неабходным асартыменце і аб'ёмах.

Акрамя таго, указаным органам дзяржкіравання даручана прыняць меры па недапушчэнню пагаршэння дагаворных умоў і схем пастаўкі тавараў на ўнутраны рынак, а таксама забяспечваць па заяўках гандлёвых арганізацый апераджальную пастаўку тавараў на ўнутраны рынак.

Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму рэкамендавана па ўзгадненню з Мінгандлем вызначаць аб'ёмы і пералік тавараў і аптовых аператараў па забеспячэнню гандлёвых арганізацый таварамі, якія не вырабляюцца ў Беларусі або вырабляюцца ў недастатковай колькасці, для задавальнення патрэбнасці ў іх насельніцтва.

Міністэрству эканомікі даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам забяспечыць маніторынг адпускных і рознічных цэн на спажывецкія тавары, прымаць меры па выяўленню і спыненню фактаў іх неабгрунтаванага павелічэння, ажыццяўляць дзяржаўны кантроль за дзейнасцю арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварным рынку, суб'ектаў натуральных манаполій, а таксама  прымаць меры па недапушчэнню цэнавага дыспарытэту ў мэтах выключэння неарганізаванага вывазу тавараў за межы Беларусі.

Міністэрству гандлю, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць пастаянны маніторынг сітуацыі на ўнутраным рынку і прымаць неабходныя меры па стабільнаму забеспячэнню насельніцтва спажывецкімі таварамі, у тым ліку сацыяльна значнымі, а таксама таварамі, якія не вырабляюцца ў Беларусі або вырабляюцца ў недастатковай колькасці.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь