Пастанова Савета Міністраў

от 06.06.2011

№ 723

Урад Беларусі размеркаваў заданні па прыцягненню прадпрыемствамі $6,5 млрд. прамых замежных інвестыцый у 2011 годзе

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 июня 2011 года №723 Запампаваць Распределение заданий по привлечению прямых иностранных инвестиций на чистой основе (без учета задолженности прямому инвестору за товары (работы, услуги) в 2011 году
Урад Беларусі размеркаваў заданні па прыцягненню прадпрыемствамі прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары (работы, паслугі) у 2011 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2011 года нумар 723.

Пастанова прынята ў мэтах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 2010 года нумар 596 "Аб зацвярджэнні важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 год".

Агульны аб'ём прыцягнутых прамых замежных інвестыцый у 2011 годзе павінен скласці $6495 млн., у тым ліку запланавана, што дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду Беларусі, а таксама гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх належаць рэспубліцы і перададзены ў кіраванне рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, прыцягнуць $1377,1 млн. прамых замежных інвестыцый, дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя выканкамам, а таксама гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх належаць дзяржаве і перададзены ў кіраванне выканкамаў – $99,9 млн., юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці – $5018 млн.

З агульных аб'ёмаў прыцягнутых інвестыцый па дзяржаўных органах, арганізацыях і відах эканамічнай дзейнасці на прадпрыемствы Мінпрама прыпадае $1626 млн., Мінсувязі – $305 млн., Мінсельгасхарча – $770 млн., "Белдзяржхарчпрама" – $130 млн., Мінбудархітэктуры – $583 млн., Мінгандлю – $570 млн., Мінтранса – $529 млн., Мінэнерга – $300 млн., "Беллегпрама" – $434 млн., "Беллеспаперапрама" – $518 млн., "Белнафтахіма" – $663 млн., на іншыя прадпрыемствы – $67 млн.

Персанальная адказнасць за забеспячэнне выканання ў 2011 годзе заданняў па прыцягненню прамых замежных інвестыцый ускладзена на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, згодна з ажыццяўляемым імі дзяржаўным рэгуляваннем адпаведных відаў эканамічнай дзейнасці, а таксама на кіраўнікоў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама згодна з ажыццяўляемым імі рэгуляваннем развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, даручана ў двухтыднёвы тэрмін распрацаваць і зацвердзіць у Намеснікаў Прэм'ер-міністра згодна з курыруемымі напрамкамі мерапрыемствы па выкананню размеркаваных на 2011 год інвестыцыйных заданняў. Да 20-га чысла другога месяца, які ідзе за справаздачным кварталам, неабходна прадастаўляць у Міністэрства эканомікі адпаведную інфармацыю аб ходзе выканання інвестыцыйных заданняў.

У сваю чаргу Міністэрства эканомікі павінна забяспечыць каардынацыю работы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама па выкананню інвестыцыйных заданняў.

Таксама да 25-га чысла другога месяца, які ідзе за справаздачным кварталам, Мінэканомікі павінна прадстаўляць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь аналітычную інфармацыю аб ходзе выканання інвестыцыйных заданняў.

Кантроль за выкананнем гэтай пастановы ўскладзены на Намеснікаў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь згодна з курыруемымі напрамкамі.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь