Распараджэнне Прэм'ер-мiнiстра

от 21.06.2011

№ 83р

Беларускі інавацыйны тыдзень пройдзе ў лістападзе 2011 года ў Мінску

Запампаваць Распоряжение Премьер-министра Республики Беларусь от 21 июня 2011 г. № 83р Запампаваць Состав организационного комитета по подготовке и проведению Белорусской инновационной недели
Беларускі інавацыйны тыдзень пройдзе ў лістападзе 2011 года ў Мінску. Адпаведнае рашэнне прынята распараджэннем Прэм'ер-міністра Беларусі ад 21 чэрвеня 2011 года нумар 83р.

Арганізатарам Беларускага інавацыйнага тыдня вызначаны Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.

Для падрыхтоўкі і правядзення Беларускага інавацыйнага тыдня створаны арганізацыйны камітэт, старшынёй якога прызначаны дырэктар адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала. Усяго ў склад аргкамітэта ўвайшлі 22 чалавекі.

Распараджэннем Прэм'ер-міністра дадзенаму аргкамітэту даручана да 1 жніўня 2011 года распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню Беларускага інавацыйнага тыдня. Пры неабходнасці аргкамітэт можа прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь