Пастанова Савета Міністраў

от 28.07.2011

№ 1015

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі з 1 жніўня павялічваецца на 28,9 працэнта да Br442 тыс. 360

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 июля 2011 г. № 1015 Запампаваць Бюджет прожиточного минимума в среднем на душу населения и по основным социально-демографическим группам в ценах июня 2011 г. в расчете на один месяц
У Беларусі з 1 жніўня будзе дзейнічаць новы бюджэт пражытачнага мінімуму. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 28 ліпеня 2011 года нумар 1015 бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня бягучага года ў разліку на адзін месяц  павышаецца на 28,9 працэнта да Br442 тыс. 360. Перыяд дзеяння гэтага сацыяльнага нарматыву - з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2011 года.

Бюджэт пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах чэрвеня ў разліку на адзін месяц са жніўня складзе: для працаздольнага насельніцтва - Br481 тыс. 920, пенсіянераў - Br366 тыс. 790, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br348 тыс. 970, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - Br448 тыс. 560, ад 6 да 18 гадоў - Br475 тыс. 250, для дзяцей-студэнтаў - Br425 тыс. 980.

Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца Урадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з Законам "Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь", БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ - гэта вартасная велічыня мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы.​

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь