Пастанова Савета Міністраў

от 19.08.2011

№ 1110

У Беларусі вызначаны парадак фінансавання расходаў на выпуск сацыяльна значных і навучальных выданняў

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 августа 2011 года №1110 Запампаваць Положение о порядке предоставления субсидий и порядке финансирования расходов некоторых организаций, осуществляющих подготовку, выпуск, комплектование и (или) доставку социально значимых и учебных изданий
У Беларусі вызначаны парадак прадастаўлення субсідый і фінансавання расходаў некаторых арганізацый, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку, выпуск, камплектаванне і дастаўку сацыяльна значных і навучальных выданняў. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1110 ад 19 жніўня 2011 года.

Пад сацыяльна значнымі выданнямі маюцца на ўвазе афіцыйныя, масава-палітычныя, навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя, літаратурна-мастацкія выданні, у тым ліку вырабленыя рэльефна-кропкавым метадам (шрыфтам Брайля), тэкставыя і маляўнічыя выданні, выданні розных тэматычных напрамкаў, што выпускаюцца ў мэтах выканання дзяржаўных праграм, выданні, прызначаныя для камплектавання бібліятэчных фондаў, ліставая прадукцыя, уключаныя Міністэрствам інфармацыі ў план выпуску сацыяльна значных выданняў.

План выпуску сацыяльна значных выданняў штогод фарміруецца Мінінфармацыі на падставе прапаноў зацікаўленых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. Міністэрства вызначае дзяржаўным выдавецтвам памер субсідыі на падрыхтоўку і выпуск сацыяльна значных выданняў, уключаных у план выпуску, у межах выдзеленых яму сродкаў з рэспубліканскага бюджэту.

Планавы памер субсідыі ўстанаўліваецца Мінінфармацыі на падрыхтоўку і выпуск сацыяльна значных выданняў на беларускай мове ў памеры да 50 працэнтаў (для дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту і вучняў, якія атрымліваюць адукацыю на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – да 60 працэнтаў) кошту тыражу выдання, вызначанага з улікам падатку на дабаўленую вартасць і разлічанага з абмежаваннем рэнтабельнасці не больш як 15 працэнтаў, на рускай мове – да 30 працэнтаў кошту тыражу.

У залежнасці ад тэматычнага напрамку, зместу, узроўню мастацка-графічнага афармлення і паліграфічнага выканання канкрэтнага сацыяльна значнага выдання камісіяй па якасці выданняў, якія выпускаюцца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў, уносіцца прапанова аб устанаўленні канчатковага памеру субсідыі на падрыхтоўку і выпуск сацыяльна значнага выдання: масава-палітычных – да 90 працэнтаў кошту тыражу, навуковых і навукова-папулярных выданняў на беларускай мове – да 60 працэнтаў, на рускай мове – да 50 працэнтаў; на падрыхтоўку і выпуск даведачных выданняў: слоўнікаў і даведнікаў, аднатомных энцыклапедый на беларускай мове – да 65 працэнтаў кошту тыражу выдання, на рускай мове – да 50 працэнтаў; шматтомных энцыклапедый і энцыклапедычных слоўнікаў на беларускай мове – да 75 працэнтаў, на рускай мове – да 65 працэнтаў.

Мінадукацыі штогод зацвярджае планы выпуску навучальных выданняў, якім ва ўстаноўленым парадку прысвойваецца адпаведны грыф, і ў межах сродкаў, што выдзяляюцца яму з рэспубліканскага бюджэту, накіроўвае дзяржарганізацыям, якія ажыццяўляюць іх падрыхтоўку і выпуск, сродкі на выданне падручнікаў, навучальных дапаможнікаў (у тым ліку вырабленых шрыфтам Брайля), прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў частцы атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама для камплектавання падручнікамі бібліятэчных фондаў ВНУ і ССНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па педагагічных спецыяльнасцях, – у памеры кошту тыражу выдання; навучальных наглядных дапаможнікаў, дапаможнікаў, практыкумаў і іншых выданняў для забеспячэння адукацыйнага працэсу на ўзроўнях дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў частцы атрымання агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама для камплектавання гэтымі навучальнымі выданнямі бібліятэчных фондаў ВНУ і ССНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па педагагічных спецыяльнасцях, – да 70 працэнтаў кошту тыражу; малатыражныя (менш за тысячу экзэмпляраў) для забеспячэння адукацыйнага працэсу на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама навучальных выданняў (акрамя падручнікаў і навучальных дапаможнікаў) для ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы спецадукацыі, – да 90 працэнтаў кошту тыражу; выпускаемых тыражом тысяча і больш экзэмпляраў для навучання на ўзроўнях прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі – да 50 працэнтаў кошту тыражу.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь