Пастанова Савета Міністраў

от 24.08.2011

№ 1132

Белзнешэканомбанк атрымаў гарантыю ўрада па крэдытах на мінеральныя ўгнаенні для сельгасарганізацый

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 августа 2011 года №1132

​Урад Беларусі прадаставіў ААТ "Белзнешэканомбанк" гарантыю ў пагашэнні крэдыту, які выдаецца ў замежнай валюце рэспубліканскаму аб'яднанню "Белаграсэрвіс" для прадастаўлення пазык абласным арганізацыям, што абслугоўваюць сельскую гаспадарку, у мэтах набыцця мінеральных угнаенняў, у суме $26 млн., а таксама выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам у памеры 12 працэнтаў гадавых. Гэта прадугледжана Пастановай Савета Міністраў ад 24 жніўня бягучага года нумар 1132.

Крэдыт павінен быць пагашаны да 1 сакавіка 2012 года. Плата за прадастаўленне гарантыі ўрада праводзіцца аднаразова ў памеры 0,01 працэнта ад сумы крэдыту.

Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне сродкаў крэдыту, своечасовае яго пагашэнне і выплату працэнтаў ускладзена на генеральнага дырэктара "Белаграсэрвісу", міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама старшынь аблвыканкамаў.

Адкрытае акцыянернае таварыства "Белзнешэканомбанк" зарэгістравана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 12 снежня 1991 года. Акцыянерамі банка з'яўляюцца амаль 600 юрыдычных асоб і больш як 43 тыс. фізічных асоб. Доля дзяржаўнай карпарацыі "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)" (Расійская Федэрацыя) у статутным фондзе ААТ "Белзнешэканомбанк" складае 97,42 працэнта, Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці – 2,22 працэнта. Белзнешэканомбанк займае вядучыя пазіцыі сярод камерцыйных банкаў Беларусі ў галіне міжнародных разлікаў, валютных аперацый і абслугоўвання знешнеэканамічнай дзейнасці дзяржавы і кліентаў. Мае шматгадовы вопыт работы і прызнаную рэпутацыю на замежным і ўнутраным валютных рынках.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь