Пастанова Савета Міністраў

от 29.08.2011

№ 1151

Беларусь з 1 верасня павышае экспартную пошліну на нафту да $444,1 за тону

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 августа 2011 года №1151 Запампаваць Приложение к постановлению Совета Министров Республики Беларусь 31.12.2010 № 1932 (в редакции постановления Совета Министров Республики Беларусь29.08.2011 № 1151)

​Беларусь з 1 верасня 2011 года павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 жніўня 2011 года нумар 1151, якая ўступае ў сілу з 1 верасня.

Стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т сырой нафты з 1 верасня павышаецца з $438,2 да $444,1. На нафту з серай у саставе, за выключэннем сырой нафты, што здабываецца на Верхнячонскім, Талаканскім, Дулісьмінскім, Заходне-Аянскім, Яракцінскім, Маркаўскім нафтагазакандэнсатных радовішчах, Алінскім і Данілаўскім газанафтавых радовішчах, экспартная пошліна складзе з 1 верасня $205. На светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) устаноўлена пошліна $297,5 за 1 т, на бензіны таварныя і прамагонны бензін – $399,7.

Пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) з 1 верасня складзе $207,4, на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы – $192, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты – $207,4. Акрамя таго, стаўка вывазной мытнай пошліны за 1 т нафтавага коксу і бітуму, іншых астаткаў ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, будзе складаць $204,6, бензолу, талуолу, ксілолаў – $293,6.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 31 снежня 2010 года нумар 1932 "Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін адносна нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь". Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам ад 31 снежня 2010 года нумар 716 "Аб стаўках вывазных мытных пошлін".

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь