Сумесная Пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага Банка

от 20.09.2011

№ 1250/21

У Беларусі зняты абмежаванні на куплю замежнай валюты пры імпарце абсталявання

Запампаваць Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 сентября 2011 года №1250/21
У Беларусі зняты абмежаванні на куплю замежнай валюты пры імпарце абсталявання. Адпаведнае рашэнне змешчана ў сумеснай пастанове Саўміна і Нацбанка ад 20 верасня 2011 года нумар 1250/21.

Згодна з пастановай прызнаецца страціўшай сілу пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 года нумар 240/5 "Аб разліках па імпарту некаторых тавараў", згодна з якой была забаронена купля замежнай валюты пры імпарце абсталявання коштам больш за 50 тыс. еўра.

У адпаведнасці з пастановай нумар 240/5 купля замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання – рэзідэнтамі для разлікаў з нерэзідэнтамі па імпарту абсталявання была магчыма толькі па знешнегандлёваму дагавору, сума якога не перавышае 50 тыс. еўра ў эквіваленце. Гэты дакумент быў прыняты для паляпшэння сітуацыі на валютным рынку, зніжэння адмоўнага знешнегандлёвага сальда шляхам скарачэння куплі замежнай валюты для імпарту. Такая мера была накіравана перш за ўсё на абмежаванне попыту на замежную валюту з боку суб'ектаў гаспадарання – рэзідэнтаў, якія рэалізуюць буйныя інвестыцыйныя праекты.

Як раней паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага бягучага года на нарадзе з новым складам Урада звярнуў увагу на неабходнасць больш дбайнага выкарыстання суб'ектамі гаспадарання замежнай валюты, асабліва тымі прадпрыемствамі, якія не маюць уласнай валютнай выручкі. У сувязі з гэтым Урад і Нацбанк і прынялі сумесную пастанову нумар 240/5.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь